Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Папа падзякаваў цыркачам за ўсмешкі на тварах людзей

Францішак здзейсніў паездку ў Осцію, каб наведаць сястру Жэнеўеў Жанінгро з супольнасці Малых Сясцёр Езуса, якая здзяйсняе сваё служэнне ў Луна-парку гэтага прыморскага горада. Ён сустрэўся таксама з артыстамі цырка, работнікамі атракцыёнаў, сем'ямі і дзецьмі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа перапыніў свой летні адпачынак, каб наведаць манахіню, якая вядзе душпастырскую працу ў парку атракцыёнаў, размешчаным на беразе Тырэнскага мора непадалёк ад Рыма.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, 31 ліпеня 2024 года “Францішак здзейсніў візіт у Осцію, куды прыбыў у 15 гадзін, каб наведаць сястру Жэнеўеў Жанінгро з кангрэгацыі Малых Сясцёр Езуса, а таксама супольнасць цыркачоў і работнікаў атракцыёнаў і каруселяў у Луна-парку Осціі. Святы Айцец благаславіў статую Маці Божай, заступніцы вандруючых спектакляў і цырка, а таксама прывітаў прысутныя сем'і і дзяцей”.

Французская манахіня прывітала Святога Айца, падзякаваўшы за вялікую радасць, якую даставіў яго візіт. Сястра Жэнеўеў не раз сустракалася з Папам, у тым ліку і напрыканцы агульных аўдыенцый, якія праходзяць па серадах у Ватыкане. Яна суправаджала на аўдыенцыі групы вернікаў, якім дапамагала на працягу многіх гадоў. Манахіня ўжо больш за 56 гадоў належыць да супольнасці Малых Сясцёр Езуса, якія чэрпаюць натхненне ў служэнні святога Шарля дэ Фуко.

Разам з мясцовым парафіяльным святаром, ксяндзом Джавані Вінчэнца Патанэ, сястра Жэнеўеў запрасіла Францішка ў залу, дзе звычайна святкуюцца дзіцячыя дні нараджэння. Пад бурныя апладысменты Папа заехаў у залу ў вазку, яго асістэнты раздалі ўсім прысутным ружанцы і цукеркі. Пантыфік узяў мікрафон і выказаў супольнасці парку атракцыёнаў сваю асабістую падзяку за тое, што яны выклікаюць усмешкі на тварах людзей.

01 жніўня 2024, 10:24
Prev
June 2025
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Next
July 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031