Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Наступствы ізраільска-палесцінскага канфлікта ў Газе Наступствы ізраільска-палесцінскага канфлікта ў Газе  (AFP or licensors)

Францішак: спыніць агонь у Газе і на ўсіх франтах

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 4 жніўня 2024 года прайшла ў Ватыкане, Пантыфік выказаў сваю занепакоенасць канфліктамі і сітуацыямі, якія склаліся ў шэрагу краін свету.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа нагадаў пра беатыфікацыю епіскапа Істыфана Дувэйхі, якая прайшла ў ліванскім горадзе Бкерке ў пятніцу, 2 жніўня 2024 года. Ён “мудра кіраваў Мараніцкай Царквой з 1670 па 1704 год, у цяжкую эпоху, пазначаную ганеннямі. Настаўнік веры і пастыр, ён заўсёды сведчыў надзею, быў побач з людзьмі”, - зазначыў Францішак, звяртаючыся ў думках да ліванскага народа. “У прыватнасці, я думаю пра сем'і ахвяр выбуху ў порце Бейрута. Спадзяюся, што справядлівасць і праўда будуць дасягнуты ў бліжэйшы час”, - сказаў Пантыфік.

“Я з вялікім непакоем сачу за тым, што адбываецца на Блізкім Усходзе, і спадзяюся, што канфлікт, і без таго жудасна крывавы і жорсткі, не зацягнецца. Я малюся за ўсіх ахвяр, асабліва за нявінных дзяцей, і выказваю блізкасць да друзскай супольнасці Святой Зямлі, а таксама да насельніцтва Палесціны, Ізраіля і Лівана. І давайце не будзем забываць пра М'янму”, - нагадаў Папа, заклікаючы аднавіць дыялог, неадкладна спыніць агонь у Газе і на ўсіх франтах, вызваліць закладнікаў і аказаць гуманітарную дапамогу насельніцтву.

“Атакі, нават мэтанакіраваныя, і забойствы ніколі не могуць быць рашэннем. Яны не дапамагаюць ісці па шляху справядлівасці, шляху міру, але спараджаюць яшчэ больш нянавісці і помсты. Хопіць, браты і сёстры! Хопіць! Не душыце Слова Бога супакою, хай яно стане будучыняй Святой Зямлі, Блізкага Ўсходу і ўсяго свету! Вайна – гэта параза!” - сцвердзіў Пантыфік.

Францішак выказаў заклапочанасць у сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў Венесуэле. “Я горача заклікаю ўсе бакі шукаць ісціну, праяўляць стрыманасць, пазбягаць усякага насілля, вырашаць спрэчкі дыялогам, клапаціцца пра сапраўднае дабро народа, а не пра партыйныя інтарэсы”, - сказаў Папа, давяраючы краіну заступніцтву Маці Божай Карамоцкай і малітве благаслаўлёнага Хасэ Грэгорыа Эрнандэса.

Папа выказаў блізкасць да насельніцтва Індыі, асабліва Кералы, моцна пацярпелай ад праліўных дажджоў і апоўзняў, у выніку якіх загінулі людзі і быў нанесены значны ўрон. Ён заклікаў вернікаў “далучыцца да яго малітвы за памерлых, і за ўсіх людзей, якія перажылі гэта разбуральнае бедства”.

04 жніўня 2024, 13:22
Prev
June 2025
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Next
July 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031