Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Лагатып Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Кіта Лагатып Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Кіта 

Эквадор: ідзе падрыхтоўка да Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса

У сталіцы Эквадора Кіта ідуць апошнія прыгатаванні да 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які адбудзецца 8-15 верасня на тэму: Братэрства на карысць аздараўлення свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Форум пройдзе ў 150-ю гадавіну прысвячэння Эквадора Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, якое адбылося 25 сакавіка 1874 года. Арганізатары чакаюць, што ў форуме прымуць удзел тысячы пілігрымаў з каля сарака краін. Яму будзе папярэднічаць Тэалагічны сімпозіўм аб сувязі паміж Эўхарыстыяй і братэрствам у кантэксце зраненага грахом свету.

Галоўныя падзеі адбудуцца ў Quito Metropolitan Convention Center – сучасным комплексе, прызначаным для правядзення буйных нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў.

Праграма 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса прадугледжвае пяць тэм, якія будуць паглыблена разглядацца кожны дзень форума: “Зранены свет”, “Братэрства, адкупленае ў Хрысце”, “Эўхарыстыя і перамяненне свету”, “Сінадальны Касцёл” і “Эўхарыстыя: псальм братэрства”.

Акрамя літургічнай часткі, якая ўключае некалькі цэлебрацый, у тым ліку ўрачыстую святую Імшу, падчас якой 2,5 тысячы дзяцей прымуць першую святую Камунію, у рамках кангрэсу адбудзецца эўхарыстычная працэсія, а таксама пройдуць канферэнцыі і прагучаць асабістыя сведчанні пра розныя аспекты эўхарыстычнай таямніцы і яе ўплыву на хрысціянскае жыццё. Папскім легатам на форуме быў прызначаны кардынал Кевін Джозэф Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
 

31 ліпеня 2024, 10:41
Prev
June 2025
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Next
July 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031